Барысаўская раёнка замазала «Пагоню» на світшоце героя інтэрв'ю


Барысаўская раёнка «Адзінства» зарэтушавала на фотаздымку героя інтэрвʼю герб «Пагоня».

У світшот з выявай «Пагоні» быў апрануты трэнер па кросфіце ў інвалідным вазку Віктар Захарʼеў. Інтэрвʼю з ім было апублікавана на сайце «Адзінства».

Выява гербу «Пагоня» уваходзіць у «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь». Пра гэта ў сваім фэйсбуку нагадаў дырэктар крамы, дзе прадаюцца рэчы з нацыянальнай сімволікай, Павел Белавус.

«Адзінства» – дзяржаўнае выданне, заснавальнікам якога зʼяўляецца Барысаўскі райвыканкам.

Звязацца з рэдакцыяй па тэлефонах, пазначаных на сайце газеты, пакуль што не ўдалося.

КА belsat.eu

Стужка навінаў