Барыс Джонсан закончыў рэабілітацыю і вярнуўся да працы


Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан вярнуўся да працы пасля таго, як перахварэў каронавіруснай інфекцыяй. Палітык выступіў з заявай, у якой папярэджвае пра максімальную рызыку другой успышкі віруса, піша Бі-Бі-Сі.

Барыс Джонсан заявіў, што Брытанія наблізілася да выканання першай задачы ў барацьбе з Covid-19 – зберагчы сістэму аховы здароўя ад надмернага цяжару.

Джонсан запэўніў, што разумее страты, які каранцін наносіць эканоміцы, аднак прэмʼер выказаў меркаванне, што рашэнне аб выхадзе з каранціну будзе прымацца ў кансультацыях з усімі палітычнымі сіламі і стане максімальна празрыстым.

У канцы сакавіка ў Джонсана дыягнаставалі каронавірус. Ён правёў тыдзень у шпіталі, з якіх тры дні знаходзіўся ў рэанімацыі. Пасля выпіскі прэмʼер аднаўляўся ў загараднай рэзідэнцыі, а яго абавязкі часова выконваў міністр замежных спраў Дамінік Рааб.

Рэжым усеагульнай ізаляцыі быў уведзены ў Брытаніі 23 сакавіка, міністры павінны пераглядаць яго кожныя тры тыдні. Такім чынам, рашэнне аб падаўжэнні ці заканчэнні каранціну павінна быць прынята да 7 траўня.

Hавiны
Прэм’ера Брытаніі Джонсана выпісалі з больніцы
2020.04.12 16:56

СК belsat.eu

Стужка навінаў