У Каталунні не сціхаюць пратэсты. Прафсаюзы абвесцілі аб правядзенні ўсеагульнага страйку пасля рэферэндуму аб незалежнасці, які суправаджаўся сутычкамі паміж ўдзельнікамі галасавання і паліцыяй. Пратэстоўцы блакуюць асноўныя дарогі ў Каталунні.
Рух у цэнтры Барсэлоны перакрыты натоўпам. Увечары на вуліцах чакаецца да мільёну пратэстоўцаў.