Барацьба за сілавікоў: Мадрыд спрабуе згасіць сепаратысцкі агмень у Каталунні


Дэманстрацыя ў Барсэлоне

Больш за тры тысячы паліцыянтаў і службоўцаў цывільнай гвардыі скіраваныя ў рэгіён дзеля ўмацавання парадку.

Акрамя таго, на распараджэнне прэмʼер-міністра Іспаніі МарʼЯна Рахоя афіцыйны Мадрыд перавёў пад свой беспасярэдні кантроль кіраванне сілавымі структурамі рэгіёну.

У той жа час міністр унутраных справаў аўтаномнага ўраду Каталунні Жуакім Форн паведаміў, што сілы правапарадку не будуць падпарадкоўвацца цэнтральным уладам, а застануцца пад кантролем Барсэлоны. Улады рэгіёну, не зважаючы на арышты каталонскіх палітыкаў ды дзясяткі крымінальных справаў пацвярджаюць намер правесці першага кастрычніка рэферэндум пра незалежнасць правінцыі. Іспанскія ўлады лічаць гэта парушэннем канстытуцыі.

Падрабязней пра сітуацыю ў Каталунні глядзіце ў сюжэце апошняга выдання «Прасвету» (на 26:40):

НМ, belsat.eu, фотаздымак Forum

Стужка навінаў