«Барацьба трывае»: на мурале пра сяброўства з Расеяй паўстаў новы надпіс


«Слава героям. 1863 (год пачатку антырасейскага паўстаннязаўв. Belsat.eu)», – напісаў нехта балончыкам на сцяне менскага дому, які перажыў не адно нашэсце ЖКГ і мастакоў.

Фотафакт з новым надпісам апублікаваў у сваім «Twitterʼы» карыстальнік Мікіта Малінаўскі.

Апошні надпіс з графіці «Масква-Менск», што знаходзіцца па вуліцы Магілёўскай, камунальнікі прыбралі напрыканцы траўня. Шэраю фарбаю яны замалявалі тэкст: «Я – Белы легіён». Да гэтага на сцяне невядомыя напісалі: «Я тваю Маскву хістаў і Крэмль трос».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў