Баранавіцкія сувеніры: два словы, тры памылкі


У Баранавічах з’явіліся сувенірныя значкі з гарой памылак. Калі ў Баранавічах не з’явяцца турысты, значкі раскупяць мясцовыя фалерысты.

Баранавіцкі журналіст Руслан Равяка звярнуў увагу на сувенірны значок, які з’явіўся на прылаўках мясцовых крамаў: у двух словах – тры памылкі.

Дызайнер артэфакту вырашыў зрабіць значок дзвюхмоўным, але не даў рады. У першым слове – «Барановічы» – замест «о» павінная стаяць «а». У другім, калі меркаваць, што яно – па-расейску, прапушчаныя адразу дзве літары: «а» і «н».

Супрацоўнікі фірмы-вытворцы здзівіліся інфармацыі пра памылкі, і абяцалі выправіць сітуацыю. Няма ніякіх сумневаў, што гэты значок мае шанцы стаць каштоўнасцю беларускай фалерыстыкі.

ДД, belsat.eu; фота: Руслан Равяка

Стужка навінаў