Баранавіцкі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі рэкамендуе перанесці вяселлі і юбілеі


Баранавіцкія эпідэміёлагі рэкамендуюць імяніннікам, юбілярам і тым, хто збіраецца ўступіць у шлюб, адкласці святкаванні, паведамляе сайт мясцовага гарвыканкаму.

Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі просіць абмежаваць або перанесці імпрэзы і ўрачыстасці да моманту, калі эпідэміялагічнай сітуацыя ў рэгіёне палепшыцца.

Калі адмяніць урачыстасць не атрымаецца:

  • не запрашайце людзей сталага веку
  • абмежуйце колькасць удзельнікаў урачыстасці да мінімуму
  • дэзынфікуйце рукі антысептыкамі
  • праветрывайце памяшканні
  • не паціскайце рукі і не абдымайцеся з гасцямі
  • рассаджвайце гасцей на адлегласці не менш за паўтары метры

Афіцыйнай статыстыкі аб колькасці інфікаваных каронавірусам па Баранавіцкаму раёну няма.

Апошнія раз Міністэрства аховы здароўя агучыла статыстыку па COVID-19 на Берасцейшчыне 24 красавіка. Тады ў рэгіёне было зафіксавана 339 выпадкаў інфікавання.

Hавiны
Амаль 30 тысячаў інфікаваных каронавірусам у Беларусі
2020.05.17 13:55

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў