Банкі выстаўляюць новыя курсы. Долар будзе каштаваць танней?


З 9 студзеня беларускія банкі вяртаюцца да вызначэння курсаў валют у абменніках паводле схемы +/-2% ад курсу Нацбанку, паколькі падатак пры куплі валюты адменены.

Афіцыйны курс 1$ на 9 студзеня складае Br 13.760, таму курс продажу не можа перавышаць Br 14.035. У сваю чаргу курс куплі не можа быць меншым за Br 13.490.

«Еўрабанк» першым выставіў курсы на заўтра, але ўсе аддзяленні банку ўжо зачыненыя. Курсы куплі і продажу $1 у ім Br 13.760/14.030 адпаведна, падае «Наша ніва».

Атрымліваецца, што долар будзе 9 студзеня каштаваць танней, чым 8 студзеня, калі з улікам 10% збору яго можна было купіць за 14.355-14.360 рублёў. Іншае пытанне, ці будзе амерыканская валюта ў свабодным доступе ва ўсіх абменніках.

Паводле ЯМ, nn.by

Стужка навінаў