Банкі ўзнялі стаўкі па крэдытах для беларусаў, некаторыя – прыпынілі іх наагул


Пасля таго, як Нацыянальны банк Беларусі 19 сакавіка павялічыў максімальную мяжу ставак па ўкладах у рублях, стаўкі па новых крэдытах для фізічных асоб пачалі расці ў банках краіны.

Калі ў лютым мяжа па крэдытах складала 12,32 % гадавых, то зараз яна павялічылася да 14,19 %. Адпаведна выраслі стаўкі па крэдытах і ў Ідэя Банку, Цэптэр Банку, Альфа-Банку, Франсабанку.

Hавiны
Свабоднае падзенне беларускага рубля працягваецца – долар прадаюць ужо за Br 2,8
2020.03.23 11:16

Таксама павялічыліся стаўкі па большасці крэдытаў Банка Дабрабыт, Банка «Рашэнне», Белаграпрамбанка, БНБ-Банка, Тэхнабанка, РРБ-Банка.

Беларусбанк падняў стаўкі па крэдытах на будаўніцтва і куплю жылля, але пакінуў старыя стаўкі па спажывецкіх крэдытах. Банк БелЗЭБ зрабіў роўна супрацьлеглае.

Між тым РРБ-Банк з 20 сакавіка не афармляе крэдыт «Аўтахіт». У БТА Банку крэдытаванне фізічных асоб часова прыпыненае, а ў БПС-Ашчадбанку з 21 сакавіка часова прыпынена выдача некаторых крэдытаў на фінансаванне нерухомасці, пакупкі аўтамабіляў і спажывецтва, як і афармленне новых картак растэрміноўкі. 21-23 сакавіка не афармляліся крэдыты і ў Прыорбанку, праўда, з тэхнічных прычынаў – што будзе далей, невядома.

Белінвестбанк пакуль не мяняў стаўкі па сваіх крэдытах.

Hавiны
Праз каронавірус Нацбанк рэкамендуе банкам прадставіць беларусам крэдытныя канікулы
2020.03.20 21:00

Нацбанк 19 сакавіка паведаміў, што ўводзіць змены па ўкладах і крэдытах. Новаўвядзенні датычаць працэнтнай столі па ўкладах і пазыках, якой прытрымліваюцца банкі. Для ўкладаў гэты паказнік адмянілі, а па крэдытах – паднялі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў