Банкі не вытрымаюць, калі беларусы вырашаць забраць свае зберажэнні з дэпазітаў


Нацбанк рапартуе, што насельніцтва актыўна пераносіць зберажэнні на доўгатэрміновыя дэпазіты. У тым ліку зберажэнні захоўваюцца ў валюце. Рост доўгатэрміновых актываў заўважны: больш за 65 %. Але ў краіне ёсць і іншыя тэндэнцыі, якія вельмі не пазітыўныя.

Найбольшая небяспека для банкаўскай сістэмы звязаная з напампоўкай прыбыткаў насельніцтва, піша select.by. Калі за 9 месяцаў мінулага году прадукцыйнасць працы ў эканоміцы вырасла на 4,1 %, то рэальны заробак за той жа тэрмін – на 12,2 %, рэальныя даходы – на 7,8 %.

У кастрычніку сітуацыя стала яшчэ больш напружанай. З ініцыятывы ўраду тэмпы росту заробкаў выраслі, у той час як дынаміка ВУП Беларусі значна запаволілася. Алею ў агонь падліло падзенне коштаў на нафту. Ды і з наступствамі падатковага манеўру для Беларусі далёка не ўсё вядома.

У выніку ў беларускай эканоміцы назіраецца бурнае паскарэнне інфляцыі. Базавая інфляцыя паднялася з 2,5 % да 4,1 %, трэндавая інфляцыя – з 2,8 % да 3,9 %. Паскарэнне росту коштаў працягвацца ў пачатку 2019 года. Павялічваюцца інфляцыйныя чаканні грамадзянаў.

У нестабільных сітуацыях для захавання зберажэнняў беларусы заўсёды звярталіся да валюты. У 2015-2016 гадах стаўкі па валютных дэпазітах былі адносна высокія, а свабодных рублёў для абмену на валюту ў беларусаў амаль не было. Таму сума валюты на рахунках насельніцтва вагалася каля 400-500 мільёнаў долараў. Але з пачатку 2018 года сума «гарачых» грошай на картках перавысіла 700 мільёнаў долараў, а ў лістападзе дасягнула амаль мільярд долараў. Ашчаджэнні беларусы трымаюць «на ўсякі пажарны». Але гэтыя грошы насельніцтва можа вельмі хутка сканвертаваць у наяўныя і запатрабаваць банкі вярнуць сродкі. Зразумела, што як для Нацбанку, так і для камерцыйных банкаў такі велізарны адток валюты будзе вельмі непрыемнай падзеяй.

Hавiны
Долары, еўры ці рублі? Як захаваць і павялічыць свае ашчаджэнні ў Беларусі
2018.12.07 11:07

СК, belsat.eu

Стужка навінаў