Байцы тактычнай групы «Беларусь» прычыталі верш Караткевіча ў падтрыманне «Белсату»


«Жыве Беларусь! Жыве «Белсат»! Беларускія байцы, якія ваююць за вольнасць Украіны на Данбасе, у падтрыманне «Белсату» прачыталі верш Уладзіміра Караткевіча «Быў. Ёсць. Буду…»

Тактычная група «Беларусь» абʼядноўвае беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Беларускія байцы ўдзельнічаюць на ўкраінскім баку ў змаганні супраць расейскай агрэсіі з пачатку баявых дзеянняў вясной 2014 года.

Рэжысёр Антось Цялежнікаў зняў для «Белсату» тры дакументальныя стужкі пра беларускіх байцоў на Данбасе: «Добраахвотнікі», «Білорус» і «Алесь Чаркашын. Не здавайся!»

Паводле польскіх медыяў, МЗС Польшчы плануе на 2/3 скараціць фінансаванне нашага тэлеканалу. Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы мяркуе, што гэта азначае закрыццё каналу.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў