Байца з тактычнай групы «Беларусь» узнагародзілі медалём «Брат за брата»


«За ахвярнасць украінскаму народу», напісана ў пасведчанні да медалю, які ўручылі Дзмітрыю Шаўлюкевічу (Зубр).

«Наш баец змагар-весялун Зубр атрымау ўзнагароду для замежнікаў “За жертовнiсть украiнському народу”. Ён на днях трапіў пад жорсткі замес, трохі зачапіла, але гэта ніяк не паўплывала на яго звычайны бадзёры настрой. Увага ўкраінскай грамады дае прыемнае пачуцце запатрабаванасці, што робім разам супольную справу. Разам да перамогi!», – напісалі ў сваім «Facebookʼу» байцы з тактычнай групы «Беларусь».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў