Байкеры Пуціна прыедуць у Беларусь


Прыхільнікі анексіі Крыму збіраюцца зладзіць мотапрабег у падтрымку Маскоўскага патрыярхату.

Расейскія байкеры з клуба «Начныя ваўкі», якія актыўна падтрымлівалі ўзброеную анексію ўкраінскай паўвыспы і з’яўляюцца суарганізатарамі расейскага «Антымайдану» прыедуць у Беларусь.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце мотаклуба, які ўзначальвае сябар Уладзіміра Пуціна байкер Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург».



Мерапрыемства плануецца правесці пад патранатам Растурызму і Міністэрства культуры РФ. Мотапрабег ладзіцца як паломніцкая акцыя ў падтрымку праваслаўнай царквы. З 4 па 8 лютага «байкеры Пуціна» праедуць па маршруце Масква – Смаленск – Полацк – Менск – Гомель – Бранск.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Мотапрабег «Начных ваўкоў» у падтрымку прарасейскіх мітынгаў у Крыме (1 сакавіка 2014 г.) супаў з пачаткам анексіі паўвыспы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў