Баевіку «ДНР» з Віцебску пагражае ва Украіне 25 гадоў зняволення


31-гадоваму ўраджэнцу Віцебску Дзмітрыю Новікаву ў Дружкоўскім гарадскім судзе Данецкай вобласці Украіны зачыталі абвінавачанне. Паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, яму сукупна пагражае да 25 гадоў зняволення.

Новікава вінавацяць ва ўдзеле ў тэрарыстычнай групы (арт. 258-3 КК), вядзенні агрэсіўнай вайны (арт. 437), учыненні злачынства ў складзе арганізаванай групы (арт. 28) і парушэнні парадку ўезду на часова акупаваную тэрыторыю Украіны (арт. 332-1), паведамляе «Віцебская Вясна».

Hавiны
Суд на баевіком «ДНР» з Віцебску. «Мяне завербаваў КДБ»
2019.08.16 17:10

Паводле следства, Новікаў ваяваў у складзе тэрарыстычнай групоўкі «ДНР» ад 7 лістапада 2014 году да 16 чэрвеня 2015-га, а ў 2017-м зноў вярнуўся на «вайсковую службу» і быў затрыманы 10 жніўня 2018 году. Адзначаецца, што ён быў камандзірам танку танкавага батальёну «Самалі», удзельнічаў у штурме Данецкага аэрапорту ў 2015 годзе.

Суддзя працягнуў тэрмін утрымання Новікава пад вартай яшчэ на 2 месяцы і абвясціў перапынак да 30 кастрычніка.

У Беларусі ў яго засталіся жонка і дзіця.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў