Бабуля папрасіла расейскую вайсковую базу на спатканні з Мікалаем Старыкавым у Менску


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQUV4UW45RUpSNFElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На лекцыі расейскага нацыяналістычнага ідэолага Мікалая Старыкава ў Доме Масквы ў беларускай сталіцы сталая жанчына папрасіла, каб у Беларусі з’явіліся вайсковыя базы.

Кабета настойвала, што вакол заходнія суседзі Беларусі маюць у сябе базы НАТО. «Нашай абаронай была б добрая вайсковая авіябаза, якую хоча збудаваць Расея», – падкрэсліла жанчына. Паводле яе, база б дала нашай краіне новыя працоўныя месцы.

На лекцыі расейскага нацыяналістычнага ідэолага Мікалая Старыкава ў Доме Масквы ўспыхнула бойка. На самым пачатку лекцыі беларускія актывісты з «Маладога фронту» выкрыкнулі «Чамадан, вакзал, Расея». Да іх адразу ж пабеглі людзі ў цывільным, пачалі агрэсіўна скручваць ім рукі ды выцягваць з залы.

На спатканне прыйшло вельмі шмат людзей, у тым ліку, маладых, якія прайшлі самі – іх ніхто не прывёў. Для прысутных нават не хапіла месцаў, шмат хто стаяў на праходах.

МЯ, belsat.eu. Аўтар відэа – Іван Шыла.

Стужка навінаў