Беларускія пенсіянеры выйшлі на марш. Сілавікі ўжылі спецсродкі, ёсць пацярпелыя


Некалькі тысяч пенсіянераў выйшлі на акцыю ў цэнтры Менску на знак пратэсту супраць гвалту з боку ўладаў. Сілавікі выкарысталі спецсродкі.

Людзі сталага веку вырашылі зладзіць сваю акцыю пасля таго, як напярэдадні сілавікі брутальна разагналі ўдзельнікаў нядзельнага маршу. Лік затрыманых ішоў на сотні, былі і параненыя. Улады ўжывалі вадамёты з фарбай, гумавыя кулі, светлашумавыя гранаты, жорстка збівалі пратэстоўцаў.

Пенсіянеры сабраліся а 15.00 на плошчы Незалежнасці ў Менску. Скандуючы «Гэта наш горад», «Сыходзь!», «Верым, можам, пераможам» ды іншыя лозунгі, яны пачалі рух калонай па галоўным праспекце сталіцы.

Марш пенсіянераў
Марш пенсіянераў у Менску. 12 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu
Марш пенсіянераў
Марш пенсіянераў у Менску. 12 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu
Марш пенсіянераў
Марш пенсіянераў у Менску. 12 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Машыны віталі пенсіянераў сігналамі, тыя трымалі у руках нацыянальную сімволіку, кветкі, бчб-парасоны. Людзей візуальна было болей, чым на аналагічным шэсці тыдзень таму.

Сілавікі ў аліўкавай форме без апазнавальных знакаў прысутнічалі на месцы збору ад пачатку акцыі.

Падчас асвятлення маршу быў затрыманы фатограф kp.by Святаслаў Зоркі. Наш карэспандэнт з месца падзеі паведамляе, што пенсіянеры спрабавалі не дазволіць сілавікам затрымаць як мінімум дваіх іншых журналістаў. Пажылыя жанчыны закідвалі АМАПаўцаў кветкамі.

Марш пенсіянераў у Менску. 12 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu
Марш пенсіянераў
Марш пенсіянераў у Менску. 12 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Акрамя Менску, людзі сталага веку сёння пратэстуюць у Горадні, Лідзе і Берасці. У Горадні затрымалі журналістаў БелаПАН Марыну Харэвіч і Сяргея Людкевіча, праз некалькі гадзін іх адпусцілі. Пазней з’явілася інфармацыя, што там пачалі затрымліваць пенсіянераў. Вядома, што агулам на гарадзенскай акцыі затрыманыя 7 чалавек. Вось як гэтаа выглядала:

Прыкладна а 15.50 у Менску была затрыманая фотакарэспандэнтка агенцтва ТАСС Наталля Фядосенка.

Тым часам шэсце дайшло да Кастрычніцкай плошчы і рухаецца ў бок плошчы Перамогі. Яны прынеслі хатнія булачкі, каб пачаставаць студэнтаў МДЛУ.

Каля 16-й гадзіны міліцыя перакрыла праспект Незалежнасці з боку плошчы Якуба Коласа. Уздоўж калоны пратэстоўцаў ехалі бусікі з людзьмі ў масках.

Марш пенсіянераў
Марш пенсіянераў у Менску. 12 кастрычніка 2020 года.
Фота: ТК / belsat.eu

Бліжэй да 17-й гадзіны пенсіянеры ўсё ж дайшлі да плошчы Якуба Коласа. Іх увесь час суправаджалі міліцэйкія бусы. Калона на гэтым этапе налічвала ўжо некалькі тысяч чалавек.

Паралельна сілавікі затрымліваюць раварыстаў, якія проста едуць міма непадалёк ад шэсця. Спачатку закрылі станцыю метро «Плошча Якуба Коласа», а калі шэсце рушыла далей па праспекце – і «Акадэмію Навук».

Патроны і газ – супраць пенсіянераў і студэнтаў

Прыкладна а 17.30 пенсіянеры дайшлі да БНТУ, дзе іх віталі студэнты. У гэты момант пачаліся затрыманні. Пажылыя ўдзельнікі маршу абступілі бусікі, каб не даць сілавікам схапіць маладзёнаў.

Пачуліся выбухі, падобныя да гуку ад петардаў. Пазней МУС пацвердзіла выкарыстанне светлашумавых патронаў.

Таксама сілавікі распылілі пярцовы газ, у выніку чаго адной жанчыне стала блага. Да БНТУ пад’ехалі машыны хуткай дапамогі.

Пасля гэтага інцыдэнту частка пратэстоўцаў працягнула шэсце па праспекце. Людзі збіраюцца вызодзіць на пратэсты і ўвечары, каб выказаць свае абурэнне дзеяннямі ўладаў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў