Бабруйская «Белшына» стаіць. Працаўнікі прыбіраюць заводы


У Бабруйску прадпрыемства «Белшына» прыпыніла дзейнасць адразу некалькіх сваіх заводаў па выпуску шынаў розных памераў.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Баста», два заводы спыненыя да 21 лютага, адзін – да 1 сакавіка. Рабочых пасылаюць у адпачынкі з захаваннем 2/3 заробку.

Hавiны
Дзень працы – тры рублі. У калгасе «Палескае» працаўнікам з заробкаў вылічылі кошт падарункаў
2020.01.13 13:25

«Улічваючы, што за студзень зарплаты рэзка ўпалі, можна ўявіць, што мы атрымаем за паўмесяца прастою», – цытуе тэлеграм-канал працаўнікоў.

«Увесь час такая сістэма»

Карэспандэнты «Белсату» не змаглі атрымаць афіцыйны каментар кіраўніцтва прадпрыемства. Але самі працаўнікі пацвердзілі нам спыненне працы.

Hавiны
За 2019 год інспектары выявілі амаль 3 тысячы парушэнняў тэрмінаў выплаты заробкаў
2020.01.18 11:45

Паводле суразмоўцаў, заводы ўжо стаяць. Працаўнікі працуюць згодна з «сярэднім тарыфам» – прыбіраюцца на тэрыторыях заводаў.

«Пачатак году. У нас увесь час такая сістэма. Яшчэ кантракты не заключаныя, напэўна, і таму на тыдзень спынілі пакуль [заводы. – Belsat.eu]. А потым будуць працаваць», – сказалі суразмоўцы.

Заводы сталі цэнтрамі занятасці людзей

Юрыст прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка падкрэсліў, што спыненне заводаў выклікана няздольнасцю іхнага кіраўніцтва працаваць рэнтабельна без дзяржаўнага падтрымання.

– «Белшына» – гэта ж стратнае прадпрыемства. Адныя выдаткі ў яе. Яны [беларускія заводы. – Belsat.eu] сёння проста працуюць дзеля таго, каб людзей на вуліцу не выкідаць. Свайго кшталту, гэта цэнтры занятасці насельніцтва, – заявіў юрыст.

Ён адзначыў, што такая ж сітуацыя была ў студзені і на «Гомсельмашы», прадукцыя якога «нікому непатрэбная».

Hавiны
Працаўніку «Белшыны» пагражаюць міліцыяй за спробу звольніцца
2019.09.30 16:09

«Калі закрыць гэтае прадпрыемства, а яно градаўтваральнае, людзі пойдуць на вуліцу. Пачнуцца пратэставыя акцыі. Хтосьці выкарыстае гэта. У тым ліку – незалежныя прафсаюзы. Аб’яднаюць гэтых людзей. Улада гэтага баіцца, яна адчувае гэтую небяспеку», – мяркуе Леанід Судаленка.

Паводле яго, улада «накачвае грашыма» стратныя прадпрыемствы, каб людзі не выходзілі на вуліцы, а пасля іх прадукцыю перадаюць стратным жа калгасам. У выніку чаго, на думку суразмоўцы, уся краіна хутка можа стаць банкрутам. А зрабіць заводы канкурэнтаздольнымі ўлады не могуць, заявіў прадстаўнік прафсаюзу РЭП.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў