Бабарыку афіцыйна выставілі абвінавачанне


Прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі, экс-кіраўніку «Белгазпрамбанку» Віктару Бабарыку 20 чэрвеня выставілі крымінальнае абвінавачванне, піша «Интерфакс-Запад».

«Віктару Бабарыку, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, сёння выстаўленае абвінавачванне. Артыкул, па якім абвінавачанне выстаўленае, я не магу назваць у рамках падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў справы», – сказаў адвакат палітыка Дзмітрый Лаеўскі.

Hавiны
Менш як за содні петыцыю за вызваленне Бабарыкі падпісалі 100 тыс. чалавек
2020.06.19 12:22

Паводле яго, патэнцыйны кандыдат «катэгарычна не згодны з выстаўленым абвінавачваннем», а абарона настойвае на яго поўнай невінаватасці.

Адвакат абскардзіў затрыманне Віктара Бабарыкі, але скарга пакуль не разгледжаная.

Абарону палітыка вядуць тры адвакаты, у ягонага сына і кіраўніка штабу Эдуарда Бабарыка – два абаронцы.

Hавiны
Еўрадэпутаты: Бабарыку арыштавалі на загад Лукашэнкі
2020.06.20 15:42

Прэтэндэнт у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня разам з сынам. Ператрусы і затрыманні ў звязаных з ім фірмах пачаліся за тыдзень да таго. Тым не менш, палітык паспеў здаць неабходную для яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты колькасць подпісаў. Палітык прызнаны палітвязнем.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў