Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка заявіў у сваім Тэлеграм-канале, што ягоная ініцыятыўная група ўжо сабрала траціну неабходных подпісаў за ягонае вылучэнне.
Паводле звестак былога кіраўніка «Белгазпромбанку», за яго сабралі 35 тыс. подпісаў са 100 тыс. неабходных.
Пры гэтым, як заяўляецца, яшчэ не ўсе сябры ініцыятыўнай групы атрымалі свае пасведчанні.
У Менску пікеты за Віктара Бабарыку праходзяць у 11 месцах у розных раёнах гораду.
У ініцыятыўную групу палітыка ўвайшлі 8 904 чалавек, больш толькі ў дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі – 11 480, які раней казаў, што за яго сабралі 200 тыс. подпісаў.
МГ belsat.eu