Бабарыка на сустрэчы з ініцыятыўнай групай: Мне прапанавалі пасаду прэм'ера за зняцце з выбараў


25 траўня магчымы кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка правёў сустрэчу з членамі сваёй ініцыятыўнай групы.

Падчас сустрэчы з ініцыятыўнай групай Віктар Бабарыка заявіў, што атрымаў прапанову заняць пасаду кіраўніка ўраду.

«У мяне была прапанова: «давайце абʼяднаемся». Я кажу: «Як?» «Ну вы здымаецеся, а мы вам дамо пасаду прэмʼер-міністра». Я кажу: «Выдатнае абʼяднанне», – сказаў Віктар Бабарыка, адказваючы на пытанне пра магчымае абʼяднанне з іншымі ўдзельнікамі выбарчай гонкі.

20 траўня 2020 г. Віктар Бабарыка на фоне дому ўраду ў Менску.
Фота: VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

На пытанне аднаго з удзельнікаў сустрэчы пра тое, ці мае ў нататніку Віктар Бабарыка нумар Сяргея Румаса (дзейсны кіраўнік ураду), патэнцыйны кандыдат сказаў, што не каментуе рэчы звязаныя з «трэцімі асобамі».

Hавiны
Лукашэнка распавёў, што яшчэ да выбараў зменіць урад
2020.05.25 14:33

Віктар Бабарыка не ўдакладніў, хто прапанаваў яму пасаду прэмʼера. «Я не каментую без згоды іншых асобаў, я лічу гэта проста некарэктна», – сказаў былы банкір.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў