Б'юць вязняў пад брэх сабак. З'явілася відэа з вобшуку ў камеры расейскай турмы


На «гарачую лінію» расейскага інтэрнэт-праекту супраць катаванняў і рэпрэсіяў «Gulagu.net» даслалі відэа са Следчага ізалятару № 4 у Анжэра-Суджэнску, на якім бачна, як выглядае вобшук у адной з камераў: зняволеных выводзяць на калідор, зневажаюць, б’юць і ставяць да сцяны. Пасля ў камеры ладзяць ператрус.

Заснавальнік праекту Уладзімір Асечкін звярнуўся са зваротам да расейскіх уладаў, у тым ліку да генеральнага пракурора Юрыя Чайкі, зладзіць праверку ў СІЗА паводле фактаў катавання і знявагі людзей.

Паводле Асечніка, метраж камеры – 21 кв. м. – не адпавядае нормам утрымання шасцярых зняволеных: на адну асобу прыпадае менш за чатыры квадратныя метры, хоць на афіцыйнай старонцы СІЗА гаворыцца, што ізалятар адпавядае неабходным сучасным еўрапейскім патрабаванням.

На відэа бачна, што камера знаходзіцца ў аварыйным стане: напрыклад, у падлозе не хапае дошак.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў