Б’ёрндален сеў за руль 450-тоннага «Белазу»


Уле Эйнар Б’ёрндален за стырном «Белазу». Фота – прэсавая служба прадпрыемства

Біятланісты Дар’я Домрачава і Уле Эйнар Б’ёрндален наведалі вытворчасць звышцяжкіх самазвалаў «Белаз».

Прадстаўнікі заводу сустрэлі спартоўцаў хлебам-соллю.

Біятланістаў прывітаў генеральны дырэктар заводу Пётр Пархомчык. Фота – прэсавая служба прадпрыемства

Пасля агляду тэхнікі на дэманстрацыйнай пляцоўцы і экскурсіі па вытворчасці машынаў, Бьорндален пракаціўся па завадскім палігоне за рулём 450-тоннага самазвалу.

Працаўнікі заводу робяць аўтапартрэты са спартоўцамі. Фота – прэсавая служба прадпрыемства

ДД

Стужка навінаў