Азімая... кукуруза? «Вынаходніцтва» аграрыяў на Гомельшчыне


Прыклад безгаспадарлівасці, безадказнасці і закопвання грошай у зямлю – на Гомельшчыне. Гектары кукурузы пакінулі зімаваць пад снегам.

Палі з кукурузаю знаходзяцца каля вёсак Хваенск і Бечы Азяранскага сельсавету ды належаць да СПК «Тураўшчына». Мясцовасць тут балоцістая і, можа быць, праз гэта ўвосень кукурузы і не прыбралі, але, з іншага боку, навошта было саджаць і ў наўпроставым сэнсе закопваць і насенне, і грошы ў зямлю.

Гэткія выпадкі маюць месцы па ўсей краіне. У лістападзе шырокі рэзананс выклікалі здымкі прымусовай уборкі кукурузы ў Вілейскім раёне. На Меншчыне кукурузу прыбіралі таксама пад снегам.

belsat.eu

Стужка навінаў