«Аж ныюць, пішчаць, крычаць». Беларусь запросіць пракурораў з Расеі і Украіны ў справе вагнэраўцаў


Лукашэнка на нарадзе 6 жніўня.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 6 жніўня даручыў запрасіць у Беларусь генеральных пракурораў Расеі і Украіны для разгляду ў сітуацыі з затрыманымі баевікамі, піша БелТА.

«Пакладзяце ўтрох (генеральныя пракуроры. – Рэд. Belsat.eu) перад сабой міжнародныя дагаворы і пагадненні з Расейскай Федэрацыяй і Украінай і якія мы падпісалі ў шматбаковым плане (мы ж абавязкі ўзялі на сябе і ў гэтай сітуацыі таксама), нашы законы. Старшыня Следчага камітэту вам дакладзе разам з Камітэтам дзяржбяспекі і аператыўную інфармацыю, і інфармацыю следчых: вось дакументы, інфармацыя – на стол. Утрох вырашыце», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
Навошта вагнэраўцы прыехалі ў Беларусь? Асноўныя версіі гучнай справы
2020.07.30 14:19

Паводле яго, калі пракуроры з РФ і Украіны не прыедуць – «пытанне вырашым мы, без іх».

Лукашэнка адзначыў, што вакол гэтай тэмы многія актыўна выказваюць заклапочанасць.

«Аж ныюць, пішчаць, крычаць. Што толькі ні кажуць. Не трэба крычаць у тэлевізар. Скрыня тут не дапаможа. Будзем дзейнічаць на падставе выключна законаў і, вельмі важны нюанс, чалавечнасці. Законы не ўсё прадугледжваюць. Яшчэ трэба зыходзіць з чалавечага фактару», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны
МЗС Расеі назваў затрыманне вагнэраўцаў «спектаклем»
2020.08.04 18:40

Ён падкрэсліў, што ў пытанні расейскіх баевікоў, якія, паводле афіцыйнай версіі прыбылі ў Беларусі для дэстабілізацыі сітуацыі напярэдадні выбараў, «ніякай палітызацыі быць не павінна».

«Нам не трэба спектаклі ні палітычныя, ні эканамічныя. І палохаць нас таксама не трэба наступствамі. Мы ведаем пра ўсё наступствы. Не трэба нас палохаць амерыканцамі, натаўцамі. Не амерыканцы і не натаўцы сюды даслалі 33 чалавекі, калі ўжо на тое пайшло», – дадаў кіраўнік краіны.

Hавiны
Зяленскі абмеркаваў з Лукашэнкам перадачу Украіне затрыманых вагнэраўцаў
2020.08.05 16:23

Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 5 жніўня правёў тэлефонную размову з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмеркавалі пытанні, звязаныя з затрыманнем у Беларусі баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі Вагнэра. Была адзначана важнасць далейшай эфектыўнай супрацы паміж кампетэнтнымі органамі дзвюх дзяржаў, у прыватнасці ў кантэксце перадачы ва Украіну асоб, якія падазраюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці на яе тэрыторыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў