«Аж да таго, каб павыкідваць тэмы». Лукашэнка хоча перагледзець адукацыйныя праграмы

Падчас сустрэчы з навукоўцамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не па чутках знаёмы са школьнымі падручнікамі, аднак іх якасць у яго часта выклікае пытанні. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Быццам навукоўцы нешта там вынайшлі, зразумелі, чаму навучаць, як вучыць, а калі пачынаем падыходзіць туды, дзе гэта павінна працаваць, – бяда, – заявіў Лукашэнка. – Праблема, чаму вучыць і як, застаецца. Мы ў гэтым годзе вернемся да гэтага пытання. Нам трэба паглядзець, чаму навучаць, праграмы пад гэта зрабіць. Не на чатыры-пяць-сем гадоў – а скараціць, дзе гэта можна, аж да таго, каб павыкідваць тэмы: вы гэтую тэму ў школе прайшлі – на гэтым узроўні для лекара і дастаткова».

«Галоўная, напэўна, тэма не толькі нашай адукацыі, навукі, але і наагул нашага жыцця – чаму навучаць і як вучыць», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка заклікаў педагогаў не баяцца магчымага скарачэння тэмаў і не трымацца за гадзіны.

«Мы лепш вам за меншыя гадзіны будзем больш плаціць. Нам трэба стварыць ёмістую сістэму адукацыі, каб сюды прыязджалі. Яны едуць, але могуць заўтра не паехаць. Нам трэба пастаянна ўдасканальваць адукацыю, – падкрэсліў Лукашэнка. – Часам абы зламаць, а замены няма. Так не спяшайцеся. Новае павінна расці са старога. Нешта павінна адмерці, яно так і ў жыцці бывае. Але не трэба рэвалюцыйна: новы свет пабудуем, але не ведаем якой і не ведаем як».

Лукашэнка выказаўся пра ЦТ, «свядомых» і адзенне для школьнікаў

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама