Азербайджанскаму студэнту, які забіў менчука праз дзяўчыну, далі 11 гадоў калоніі


11 ліпеня суд Заводскага раёну Менску вынес прыгавор 18-гадоваму студэнту Акадэміі авіяцыі, грамадзяніну Азербайджана Рустаму Рагімаву, піша TUT.BY.

Маладзёна прызналі вінаватым у наўмысным забойстве хлопца з Менску, з якім ён канфліктаваў праз дзяўчыну.

Hавiны
«Сонейка, прабач. Я кахаю цябе»: група замежнікаў забіла беларускага студэнта?
2018.11.14 12:12

Хлопец атрымаў 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Азербайджанец таксама мае кампенсаваць маральную шкоду: па Br 70 000 – бацькам загінулага, па Br 50 000 – ягонаму брату і бабулі.

Паводле следства, падчас бойкі Рагімаў не менш за 10 разоў штурхнуў і ўдарыў суперніка рукамі і нагамі, а потым адзін раз нажом – гэтага хапіла, каб хлопец памёр.

Рагімаў сваю віну не прызнаў, сцвярджаючы, што ён толькі абараняўся ад нападу, а мянчук напароўся на ўласны нож.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў