Азербайджан збіў расейскі вайсковы верталёт


У Арменіі недалёка ад мяжы з Азербайджанам збіты расейскі ўдарны верталёт Мі-24. Адказнасць за гібель верталёта ўзяў на сябе Азербайджан. Пра гэта паведамляе Интерфакс.

У выніку двое вайскоўцаў загінулі, яшчэ адзін атрымаў раненні, паведамілі ў Мінабароны РФ. Верталёт, які суправаджаў аўтакалону расейскай вайсковай базы ў Гюмры, быў збіты з зямлі з ПЗРК. Пасля траплення ракеты ён страціў кіраванне і ўпаў у гарах.

Інцыдэнт адбыўся побач з вёскай Ерсах на поўдні Арменіі па-за зонай баявых дзеянняў.

У МЗС Азербайджана прызналі, што Мі-24 быў выпадкова збіты азербайджанскімі вайскоўцамі.

МЗС звяртае ўвагу, што палёт верталёта праходзіў у непасрэднай блізкасці да армяна-азербайджанскай мяжы, у цёмны час сутак, на малой вышыні, па-за зонай радарнай выяўлення СПА, і што верталёты ВПС РФ раней не былі заўважаныя ў гэтым раёне.

«У кантэксце названых фактараў і ў святле напружанай абстаноўкі ў рэгіёне і падвышанай баявой гатоўнасці ў сувязі з магчымымі правакацыямі армянскага боку, дзяжурным баявым разлікам было прынята рашэнне адкрыць агонь на паражэнне», – гаворыцца ў заяве.

Азербайджанскі бок прыносіць прабачэнні расейскаму боку ў сувязі з гэтым «трагічным інцыдэнтам, які носіць характар ​​выпадковасці і не быў скіраваны супраць расейскага боку».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў