Авіяцыя Ізраілю нанесла ўдар па прыгарадзе Дамаску


Ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па іранскіх аб’ектах побач з сірыйскай сталіцай Дамаскам. Як сцвярджаюць вайскоўцы, адтуль Іран збіраўся атакаваць Ізраіль з дапамогай беспілотнікаў. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Ізраільскі бок адзначае, што пад ударамі апынуліся абʼекты іранскага спецназу «Аль-Кудс» і шыіцкай міліцыі. Прэмʼер-міністр Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу асабіста пацвердзіў факт вайсковай атакі, заявіўшы, што такім чынам быў папярэджаны напад на ягоную краіну.

«РИА Новости» са спасылкай на свае крыніцы сярод сірыйскіх вайскоўцаў сцвярджае, што большасць ізраільскіх ракетаў нібыта збіла супрацьпаветраная абарона. Дадзеных аб загінулых або пацярпелых пакуль няма.

У апошнія гады Ізраіль неаднаразова наносіў удары па тэрыторыі Сірыі. Ізраільскі бок падкрэсліваў, што наносіць удары па аб’ектах, якія могуць быць выкарыстаны Іранам для агрэсіі супраць Ізраіля.

Дзяржваенпрам: Беларускія спецыялісты не былі ахвярамі ізраільскага ўдару ў Сірыі

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары