Авіякатастрофы расейскіх вайсковых самалётаў і верталётаў за апошнія 24 гады


Паводле звестак з адкрытых крыніцаў, з 1995 па 2019 год каля 60 самалётаў і верталётаў, якія належаць Мінабароны Расеі, разбіліся. У гэтых авіякатастрофах загінула не менш за 300 асобаў.

12 снежня 1995 года падчас пералёту з Малайзіі ў Расею пасля ўдзелу ў міжнародным авіясалоне «Ліма-95» разбіліся два знішчальнікі Су-27 і Су-27УБ. Загінулі 4 пілоты.

6 снежня 1997 года транспартны самалёт Ан-124-100, які ляцеў па маршруце Іркуцк – Уладзівасток – Фанранг (В’етнам) з двума знішчальнікамі Су-27УБК на борце, праз 25 секунд пасля ўзлёту ўпаў на жылыя дамы і ўзарваўся. У авіякатастрофе загінулі 72 асобы.

6 красавіка 2000 года на аэрадроме Савація (Архангельская вобласць) знішчальнік МіГ-31 няўдала прызямліўся, перакуліўся і загарэўся. Штурман летака загінуў ад атрыманых апёкаў. У ліпені таго ж года побач з пасёлкам Левашова (Ленінградская вобл.) перагружаны верталёт Мі-8Т праз памылку пілота зваліўся на зямлю. Загінулі 19 асобаў.

У 2001 годзе разбіўся знішчальнік МіГ-29УБ, знішчальнік Су-27К/Су-33 і верталёт Мі-8МТ. У гэтых авіякатастрофах загінулі 7 чалавек.

У траўні 2002 года непадалёк ад сяла Кош-Агач (Рэспубліка Алтай) верталёт Мі-8МТ пры заходзе на пасадку ў гарах зачапіў лопасцямі скалу і сарваўся ў прорву. Загінулі 11 чалавек.

4 авіякатастрофы здарыліся ў 2003 годзе. 19 чэрвеня ў вёсцы Армавір экіпаж МіГ-29УБ не заўважыў уцечку паліва. Самалёт разбіўся, а пілоты паспелі катапультавацца. Літаральна праз некалькі дзён у Самарскай вобласці разбіўся вайсковы верталёт Мі-8Т (экіпаж загінуў падчас спробы пакінуць верталёт). Увосень 2003 года разбіўся МіГ-31 ды МіГ-29С (пілот загінуў). Экіпаж МіГ-31 выжыў.

Цягам 2004 года расейскае Мінабароны страціла 2 верталёта і вучэбны самалёт Су-25УТГ і 4-х лётчыкаў.

У 2005 годзе ў трох авіякатастрофах загінуў 1 лётчык.

Улетку 2006 здарылася 3 авіякатастрофы.

  • Су-25 урэзаўся ў дрэвы. Прычына катастрофы – дэкампрэсійная хвароба праз працяглы палёт на вышыні вышэй за 6000 метраў у негерметычнай кабіне.
  • Ва Уладзікаўказе разбіўся верталёт Мі-8МТ (11 чалавек загінулі).
  • У ліпені 2006 года МіГ-29УБ расейскай пілатажнай групы «Стрыжы» адразу пасля ўзлёту не змог набраць вышыню, упаў і загарэўся. Экіпаж паспяхова катапультаваўся. Аварыя адбылася праз птушак, якія трапілі ў рухавікі знішчальніка.

У сакавіку і чэрвені 2007 года пацярпелі катастрофу тры МіГі. 21 сакавіка 2007 года на вышыні 7000 метраў сутыкнуліся два МіГ-29. Пілоты выжылі. А ў чэрвені 2007-га на ваенным аэрадроме Домна (Чыцінская вобласць) пілоты пасадзілі «на жывот» МіГ-29УБ з палаючым рухавіком.

У 2008-м колькасць авіякатастроф вырасла да 5. Загінулі два пілоты.

З 2009 па 2015-ы здарылася не менш за 33 аварыі і авіякатастрофы. 12 з іх у 2015 годзе. За 7 гадоў расейская авіяцыя страціла не менш за 28 баявых машын. У авіякатастрофах за гэты перыяд загінула 43 асобы.

У 2016-м пацярпелі катастрофу 6 самалётаў Мінабароны Расеі. У тым ліку Ту-154 з хорам Аляксандрава на борце.

Аднаўляецца
У Чорным моры разбіўся самалёт з музыкамі хора Аляксандрава і Доктарам Лізай
2016.12.25 09:50

Цягам 2017-2018 гг. у адкрытых крыніцах зʼявілася інфармацыя пра 7 авіяздарэнняў з лятальнымі апаратамі Мінабароны Расеі (без уліку баявых стратаў у Сірыі). У 2018-м – пяць.

2019 год

Hавiны
Два расейскія знішчальнікі Су-34 сутыкнуліся над акваторыяй Японскага мора
2019.01.18 09:20

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў