Авіякатастрофа ў Растове-на-Доне адбылася праз стомленасць пілота «Боінга»


Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт агучыў прычыны авіякатастрофы «Боінга-737», які пацярпеў аварыю ў Растове-на-Доне 3,5 гады таму. У выніку катастрофы самалёта кампаніі «FlyDubai» загінулі 62 асобы, піша Бі-Бі-Сі.

Паводле справаздачы Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту (МАК) капітан самалёта перад катастрофай «знаходзіўся ў разгубленым стане і страціў здольнасць да прагнозу паводзінаў самалёта».

«Гэта прывяло да страты сітуацыйнай свядомасці і траплянню ў стан псіхалагічнага ступару», – напісана ў дакуменце.

У выніку, калі пачалася няштатная сітуацыя, капітан быў не ў стане адрэагаваць на правільныя захады другога пілота, прыйшлі да высновы ў МАК.

Супрацоўнікі «FlyDubai» на ўмовах ананімнасці казалі, што камандзір паветранага судна, кіпрыёт Арыстас Сакратус падаў заяву аб звальненні і дапрацоўваў тры месяцы. Сярод прычынаў сыходу ён называў ператамленне і жаданне змяніць лад жыцця.

«Boeing 737-800» авіякампаніі «FlyDubai», які ляцеў з Дубаю ў Растоў-на-Доне, разбіўся 19 сакавіка 2016 году. На борце знаходзіліся 55 пасажыраў і сем членаў экіпажу. Усе яны загінулі.

ВІДЭА
Апублікавалі відэа крушэння «Боінга» ў Растове
2016.03.19 10:46

СК belsat.eu

Стужка навінаў