Авіябомбу часоў Другой сусветнай знайшлі ў цэнтры Магілёва


Пры правядзенні земляных працаў у Магілёве будаўнікі выявілі авіяцыйную бомбу ФАБ-50.

У Магілёўскім абласным упраўленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначылі: паведамленне пра выяўлены боепрыпас пад рэканструяваным мостам праз Дняпро паступіла ў дзяжурную частку 17 лютага а 10:15. Прыбыўшы на месца, спецыялісты вызначылі, што гэта фугасная авіябомба ФАБ-50 часоў Другой сусветнай вайны, падае БелаПАН.[/vc_column_text][vc_single_image image=”114379″ img_size=”large”][vc_column_text]Сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі № 6713 выняла бомбу з грунту і вывезла для абясшкоджання.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў