Паводле праваабарончай арганізацыі «Syrian Observatory for Human Rights», з аэрадрому вылецелі баявыя самалёты. Інфармацыю пра аднаўленне працы авіябазы амерыканскаму тэлеканалу «ABCNews» пацвердзіла ўрадавая крыніца.
Нагадаем, што 7 красавіка ЗША запусцілі 59 ракетаў «Тамагаўк» з амерыканскіх вайсковых караблёў, што знаходзяцца ў Міжземным моры, па сірыйскай урадавай авіябазе Шайрат (Shayrat) у правінцыі Хомс.
У выніку ўдару загінула некалькі асобаў (называюцца розныя лічбы).
7 красавіка крылатыя ракеты, выпушчаныя з амерыканскіх вайсковых караблёў, вывялі са строю ўсе самалёты на сірыйскай урадавай базе Шайрат, паведаміў «РИА Новости» працаўнік авіябазы.
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп назваў гэты ракетны ўдар адказам на хімічную атаку ў правінцыі Ідліб у аўторак.
Пасля ракетных удараў кошт нафты вырас на 2 %.
ЮВ, belsat.eu