Аварыя ў Смаленскай вобласці: загінулі пяць беларусаў


Пяць асобаў, усе грамадзяне Беларусі, загінулі ў выніку ДТЗ на трасе М1 у Смаленскай вобласці Расеі.

Пра гэта Tut.by распавялі ва Упраўленні Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху па Смаленскай вобласці.

Інцыдэнт адбыўся каля паўночы на 182-м кіламетры трасы Масква – Менск каля вёскі Свярчквова Гагарынскага раёну. Сутыкнуліся два цяжкіх грузавіка і мікрааўтобус «Mercedes Sprinter».

«У напрамку Масквы рухаўся грузавы аўтамабіль, прызначаны для перавозкі друзу, у яго ззаду заехала фура «MAN», пасля чаго яе вынесла на сустрэчную паласу. Там «MAN» урэзаўся ў мікрааўтобус «Mercedes Sprinter», у якім ехалі 8 беларусаў. На месцы да гэтага часу працуе следча-аператыўная група. Ўдакладняюцца дадзеныя па загінулых», – распавялі ва Упраўленні Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху па Смаленскай вобласці.

У выніку здарэння пяць асобаў, пасажыры «Mercedes Sprinter», загінулі на месцы здарэння, усе – грамадзяне Беларусі. Тры чалавекі атрымалі траўмы: у больніцу трапілі кіроўца аднаго з грузавікоў, а таксама два беларусы – 29-гадовы кіроўца і пасажыр мікрааўтобуса. Яшчэ адзін беларус, пасажыр мікрааўтобуса, не пацярпеў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымкі Smolnarod.ru, Smoldaily.ru

Стужка навінаў