Аварыя ў Пскоўскай вобласці: пацярпелі 6 грамадзянаў Беларусі


Фота мвд.рф

Шэсць чалавек атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася 11 красавіка, каля 05.00, у Струга-Красненскім раёне Пскоўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе рэгіянальнага ўпраўлення МУС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на 258-м кіламетры трасы Санкт-Пецярбург – Невель кіроўца трактара Volvo пры развароце зрабіў небяспечны манеўр, у выніку адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам Mercedes.

У мікрааўтобусе знаходзіліся 9 грамадзянаў Беларусі. Шэсць з іх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Чацвёра былі шпіталізаваныя ў Пскоўскую абласную лякарню, дваім аказалі медычную дапамогу на месцы.

Як паведамляе БелТА. амбасада Беларусі ў Расеі трымае на кантролі сітуацыю з пацярпелымі беларусамі і знаходзіцца ў пастаянным кантакце з экстранымі службамі і праваахоўнымі органамі Пскоўскай вобласці.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары