Аварыя ў Гомлі: без цяпла засталіся школы, садкі і жылыя дамы


У Гомлі па вуліцы Яфрэмава аднаўляюць цеплазабеспячэнне.

29 сакавіка выявілі пашкоджанне трубаправоду дыяметрам паўметра паміж цеплавымі камерамі на вуліцы Яфрэмава, паведамляюць на прадпрыемстве «Гомельэнерго».

Аварыйныя брыгады працуюць на месцы пашкоджання. Аднаўляльныя працы плануюць скончыць сёння да 24:00.

У выніку пашкоджання парушанае цеплазабеспячэнне 7 дзіцячых садкоў, 3 школ, 2 медычных установаў, 84 жылых дамоў і 10 адміністрацыйных будынкаў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары