Аварыя на чыгунцы ў Даніі: загінулі не менш за 6 чалавек


Пасажырскі цягнік са 131 пасажырам, які накіроўваўся ў Капенгаген, рэзка затармазіў і сышоў з рэек пасля таго, як яго зачапіла кавалкам брызенту ад грузавога цягніка, што ехаў насустрач. Аварыя адбылася на мосце праз пратоку Стобэльт у Даніі падчас моцнай завеі, якая раней ужо прывяла да шэрагу ДТЗ.

У выніку аварыі мінімум шэсць чалавек загінулі і 16 атрымалі раненні. Праз завею ратавальнікі і медыкі доўга дабіраліся да цягнікоў на мосце.

Вядома, што грузавы цягнік, які трапіў у аварыю, перавозіў піва кампаніі Carlsberg.

18-кіламетровы мост праз пратоку Стобэльт – частка інфраструктуры, якая злучае Данію і Швецыю. Прэм’ер-міністры Даніі і Швецыі выказалі спачуванні пацярпелым і семʼям загінулых.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў