У Чэхіі каля гораду Літаборж (Litoboř) 6-га студзеня разбіўся аўтобус з дзясяткамі дзяцей з Беларусі. Аўтобус занесла на слізкай дарозе і ён перакуліўся ў полі. Трынаццаць дзяцей атрымалі раненні, адзін хлопчык дастаўлены ў лякарню ў крытычным стане.
Паліцыянты кажуць, што кіроўца, верагодна, не змог разлічыць патрэбную хуткасць на слізкай ды заснежанай дарозе.
Умераныя траўмы атрымала таксама 36-гадовая жанчына.
Унутры аўтобуса было 49 чалавек, якія былі на экскурсіі ў Чэхіі. Некаторыя з іх былі дастаўленыя ў лякарню для абследавання, іншых пасажыраў вывезлі ў найбліжэйшае селішча, дзе яны будуць чакаць наступны аўтобус, які мае выслаць перавознік.
МЯ, паводле idnes.cz