Аўтобус, які перакуліўся і забіў 7 асобаў, быў у эксплуатацыі цягам 30 гадоў


Цяпер група ГАЗ заклікае забараніць выкарыстанне старых аўтобусаў для пасажырскіх перавозак у Расеі.

У кампаніі заявілі, што аўтобус мог эксплуатавацца цягам 30 гадоў і тэхнічныя характарыстыкі мадэлі 1989 года «не могуць адпавядаць сучасным патрабаванням па бяспецы перавозак».

У Расеі няма заканадаўчых абмежаванняў па ўзросце эксплуатацыі аўтобусаў.

Трагічнае здарэнне адбылося пад Калугай 3 лютага. Аўтобус прыватнай кампаніі перавозіў дзяцей на творчы конкурс са Смаленскай вобласці ў Калугу і перакуліўся на 128-м км трасы Калуга – Вязьма. Сем чалавек загінулі (трое дзяцей і чацвёра дарослых), больш за 30 былі шпіталізаваны.

Як адзначае ТАСС, кіроўца летась некалькі разоў парушаў ПДР.

Кіроўцу затрымалі. Супраць яго распачалі крымінальную справу за парушэнне ПДР і аказанні паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і болей асобаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў