Аўтобус «Вільня – Менск» перакуліўся пад Астраўцом


Фота з «Тўітэру» «Daily Minsk»

У ноч на 10 лютага ў трох кіламетрах ад Астраўца перавярнуўся рэйсавы аўтобус «Ecolines», які ехаў з Вільні ў Менск. Пра гэта маці адной з пацярпелых паведаміла «Tut.by». Здарэнне адбылося каля гадзіны ночы.

«Дачка напісала, што перасекла мяжу. А потым патэлефанавала і сказала, што аўтобус выехаў на сустрэчную паласу, сышоў у кювет і перакуліўся », – распавяла жанчына.

Па словах жанчыны, ніхто не загінуў, аднак некаторыя пасажыры атрымалі ўдары, ёсць падазрэнне на пералом.

Паводле «Daily Minsk», імаверна, кіроўца заснуў за рулём.

Частку пасажыраў адразу забрала хуткая дапамога і адвезла ў больніцу ў Астраўцы. Астатнія некалькі гадзінаў грэліся ў машынах ДАІ.

Каля 4:00 прыехаў другі аўтобус і адвёз усіх пасажыраў у Менск.

ДД

Стужка навінаў