Праваабаронцы хочуць купіць аўтазак і «раскачаць ім усю Беларусь»


Актывісты праваабарончага цэнтру «Вясна» маюць сурʼёзны намер наконт аўтазаку, што прадае менская міліцыя. Яны плануюць запусціць кампанію па збору сродкаў на пакупку і, калі атрымаецца сабраць патрэбную суму, зрабіць з аўтазаку дызайнерскі аўтамабіль.

«Мы цяпер падумваем абвесціць краудфандынгавую кампанію, бо ў нас, канешне, няма такіх сродкаў. Зараз будзем шукаць асістэнта, які дапаможа нам з распрацоўкай кампаніі. Пакуль што ў нас быў толькі накід ідэяў», – кажа Наста Лойка, праваабаронца «Вясны».

Менская міліцыя прадае аўтазак за 16,5 тысячаў беларускіх рублёў.

3 жніўня ў Facebook праваабаронцы выклалі свае фотаздымкі з плакатамі «Мы хочам аўтазак» і выявай аўтазаку ў падарункавай абгортцы. Правааабаронца Анісія Казлюк напісала:

«Абяцаем дыскашар унутры, адну белую сценку (для прагляду фільмаў), руль, абгорнуты ў поўсць, і змяняць дызайн аўтазаку не радзей чым раз на паўгады»

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў