Аўтацягнік з абсталяваннем для БелАЭС едзе па Гарадоцкаму раёну (ФОТАФАКТ) 


Аўтацягнік з абсталяваннем для Астравецкай АЭС едзе праз Віцебшчыну. Агульная даўжыня аўтацягніка складае больш за 40 м, вышыня – 8,6 м, шырыня – 7,3 м, вага – 221 т.

Атамная станцыя ў Астраўцы пачне дзейнічаць улетку 2020 году. Неаднойчы на аб’екце здараліся інцыдэнты, інфармацыя пра якія даходзіла да грамадскасці са значным спазненнем. Гэтак улетку 2016 года будаўнікі пашкодзілі корпус рэактара, а ў снежні ўжо новы корпус зачапіў пры транспартаванні чыгуначны слуп. Была інфармацыя і пра смяротныя выпадкі на будове.

Нягледзячы на тое, што на БелАЭС у Астраўцы правялі стрэс-тэсты, а беларускія ўлады запэўніваюць, што аварыя на БелАЭС практычна немагчымая, Захад скептычна глядзіць на праект, які галоўным чынам фінансуе Масква.

Літва не раз выказвала пратэсты і дасылала дыпламатычныя ноты беларускім уладам, але будаўніцтва спрэчнага абʼекту працягваецца. Афіцыйныя Вільня і Варшава ўжо дамовіліся не купляць электраэнергію з Беларускай АЭС.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў