Аўтары графіці «Беларусь мае быць беларускай» пакараныя штрафамі


У Фрунзенскім раённым судзе Менску 29-га студзеня скончыўся працэс па «справе графіцістаў».[/vc_column_text][vc_column_text]«Белсат» правёў онлайн-трансляцыю з залі суда.[/vc_column_text][vc_column_text]

21:02

Абвешчаны прысуд: хлопцы прызнаныя вінаватымі ў псаванні маемасці паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу.

Жаромскі пакараны штрафам у 50 базавых велічыняў, Пякарскі – у 40 базавых велічыняў, Касінераў – у 30 базавых велічыняў.

Хадайніцтва пацярпелага аб спыненні крымінальнай справы праз кампенсацыю шкоды не падлягае задавальненню.[/vc_column_text][vc_column_text]

19:16

Прысуд вынясуць праз гадзіну.[/vc_column_text][vc_single_image image=”98536″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

19:15

Апошняе слова Касінерава: «Мы больш адукаваныя за тых, хто нас збіваў. Я ўпэўнены, што калісьці яны адкажуць. Мы – не хуліганы».[/vc_column_text][vc_column_text]

19:08

Апошняе слова Жаромскага (чытае з паперы): «Страх стаў прычынай ціску, што пачаўся на нішавыя культуры ад мінулага году. Баяцца нашай маладосці і энергіі. Вырасла новае пакаленне, для якога каштоўнасць – гэта не гарэлка з шашлыком».[/vc_column_text][vc_column_text]

19:05

Абарона Пякарскага: «Мой падабаронны справядліва адзначыў сёння, што пераслед адбываецца менавіта праз сутнасць малюнкаў. Калі б гэта былі іншыя выявы, то такога маштабнага следства не было б. Для графіці выбіралася маёмасць, якая фактычна безгаспадарчая. Заборʼе на Альшэўскага і сёння размаляваныя рознымі надпісамі ў тым ліку непрыстойнымі. Уласнік, будтрэст, не прадпрымаў высілкаў, каб даглядаць сваю маёмасць. Праз тры месяцы пасля нанясення графіці па прамым указанні кіраўніцтва трэста быў зафарбаваны. Высокі суд, я мяркую, што мой падабаронны пераследуецца за выражэнне свабоды меркавання, а не за хуліганства. Ўзбуджэнне крымінальнай справы за графіці – небяспечных прэцэдэнт. Прашу апраўдаць».

У залі апладысменты.[/vc_column_text][vc_single_image image=”98434″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

18:53

Абарона Жаромскага: «Мы з маім падабаронным лічым, што ў дзеяннях падабароннага адсутнічае склад названых злачынстваў. У ходзе суда мы пачулі прэтэнзіі Жаромскага да міліцыі. Яго раней затрымлівалі і наносілі цялесныя пашкоджанні. Прашу апраўдаць Жаромскага».[/vc_column_text][vc_column_text]

18:45

Абарона Касінерава: «Я мяркую, што было б правільна абмежавацца мерамі адміністрацыйнай адказнасцю. Гэтая справа – прадмет увагі грамадскасці. Заля поўная людзей. Я спадзяюся, суд не зойме пазіцыю пашыранага трактавання крымінальна пакаранага хуліганства. Я прашу апраўдаць Касінерава».[/vc_column_text][vc_column_text]

18:42

Абарона Касінерава: «Закідванне банера – неправамернае, але гэта не можа выражаць непавагу да грамадства. Дзеянні Касінерава не мелі на мэце парушэнне грамадскага парадку, але выказванне сваіх перакананняў. Пасля гісторыі з яго затрымання ягоныя меркаванні пра міліцыю толькі ўмацаваліся. Слушна сказала маці Касінерава, што калі б на банеры былі балонікі, то наўрад ці праводзілася б столькі экспертыз і справай наўрад ці займалася б Упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю».[/vc_column_text][vc_column_text]

18:34

Пракурор лічыць віну даказанай. Просіць улічыць ступень грамадскай небяспекі справы. Максіму – штраф 30 базавых, Вадзіму – абмежаванне волі на 2 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ды штраф, Вячаславу – абмежаванне волі на 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання.[/vc_column_text][vc_column_text]

18:21

Пракурор адзначае, што паказанні абвінавачаных блытаюцца і не супадаюць.[/vc_column_text][vc_column_text]

19:04

Хадайніцтва пацярпелага ІП будзе разгледжана ў дарадчым пакоі. Так суддзя адказала на пытанне адваката.[/vc_column_text][vc_column_text]

19:03

Судовыя спрэчкі. Выступае пракурор[/vc_column_text][vc_column_text]

17:59

Пракурор скончыў чытанне 9 тома пісьмовых справаў. Адвакатка хадайнічае аб допыце ў судзе сведак – супрацоўнікаў ЖКГ. Іх апытвалі ў ходзе следства. Пракурор супраць, бо гэта «зацягванне працэсу».

Абарона хоча хоча спытацца пра стан і догляд маёмасці гораду, што пашкодзілі падсудныя. Суддзя адхіліла хадайніцтва.[/vc_column_text][vc_column_text]

17:53

Пракурор зачытвае характарыстыкі на Пякарскага. Суддзі паднеслі запіску.[/vc_column_text][vc_column_text]

17:44

Максім патлумачыў, што змяніў паказанні, бо даведаўся, што Жаромскі даў паказанні пра свой удзел у малюнках.[/vc_column_text][vc_column_text]

17:41

Адвакатка пытае ў Пякарскага, як часта, калі той быў у СІЗА, да яго прыходзілі супрацоўнікі УБОП,

Максім адказвае: «Кожны дзень, пагражалі, што праблемы будуць у ягоных блізкіх».

Паказанні пад час следства і ў судзе адрозніваюцца таксама ў тым, што спачатку Максім сведчыў, што рабіў малюнак сам, а пад час суду – з Жаромскім. Максім патлумачыў, што хацеў узяць віну на сябе, бо «Жаромскі – ягоны сябар».[/vc_column_text][vc_column_text]

17:35

Чытаецца 9 том пісьмовых справаў, у якім – допыты Пякарскага ў ходзе следства.[/vc_column_text][vc_column_text]

17:32

На пытанне адвакаткі, ці мае гэты выпадак да ягонай непрыязі да міліцыі, Вадзім адказаў: «так».[/vc_column_text][vc_column_text]

17:31

У справе ёсць заява маці Жаромскага аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў міліцыі. Інцыдэнт адбыўся у 2007 годзе, калі яшчэ непаўнагадовы Вадзім разлепліваў налепкі на вуліцах з прыяцелем. Іх убачыў патруль, хлопцы сталі ўцякаць,аднак іх злавілі, завезлі ў пастарунак і збілі.[/vc_column_text][vc_column_text]

17:23

Паводле комплекснай экспертызы, якую зачытвае пракурор, Жаромскі – «эгацэнтрычны, схільны да дэманстратыўных паводзінаў, абапіраецца на сваё меркаванне».[/vc_column_text][vc_column_text]

17:04

Пракурор зачытвае характарыстыкі на Жаромскага з каледжа і працы. Яны станоўчыя.[/vc_column_text][vc_column_text]

16:50

У паказаннях Жаромскага ў ходзе следства фігуруе невядомая «дзяўчына», якая рабіла здымак малюнкаў Пякарскага. Па тым, што пазней фота зʼявілася на «здаецца, сайце «Нашай Нівы», Жыромскі выказаў меркаванне, што гэта магла быць карэспандэнтка гэтага СМІ.

Суддзя абʼявіла перапынак 5 хвілін: Пякарскі папрасіў дазволу адлучыцца ў прыбіральню.[/vc_column_text][vc_column_text]

16:30

Том 8. Пракурор чытае ўрыўкі допыту Жаромскага. Паводле іх, Жаромскі сведчыў, што Пякарскі маляваў у зменнай вопратцы, а ён сам апранаў пальчаткі, калі адкрываў фарбы. Таксама, паводле прачытанага пракурорам, малюнак быў на мабільным Пякарскага. У ходзе следства Жаромскі казаў, што сродкі абароны яны выкарыстоўвалі.

З Касінеравым Вадзім узялі лямпачкі, каб сапсаваць малюнкі фанатаў футбольнага клубу «Дынама-Мінск». Не знайшоўшы іх, яны кінулі лямпачкі з фарбай у сацыяльную рэкламу з міліцыянерамі.

Жаромскі кажа, што даваў такія паказанні ў СІЗА. Часткова яны адпавядаюць рэчаіснасці, часткова – не, бо даваў іх пад ціскам.[/vc_column_text][vc_column_text]

16:10

Пракурор зачытвае характарыстыкі на Касінерава. З БДУ, Музею архітэктуры і побыту, дзе раней працаваў Вячаслаў, гандлёвых кампаніяў, дзе той быў прадаўцом і кладаўшчыком, ад участковага. З усіх месцаў на яго толькі станоўчыя характарыстыкі.

15:45

Вячаслаў Касінераў адзначае, што быў у цяжкім стане, калі даваў паказанні: са зламанай сківіцай, у наручніках. Вячаслаў настойвае, што падчас следства на яго аказваўся ціск.

Зачыталі частку паказанняў Вячаслава Касінерава з пратаколу: «Я не рабіў лямпачкі. Яны былі ў Вадзіма Жаромскага. Адкуль ён іх узяў, я не ведаю. Магчыма, сам зрабіў, магчыма, яму нехта даў. Мы проста каталіся на роварах. Калі ўбачылі білборды з міліцыянерамі, Вадзім прапанаваў кінуць лямпачкі ў іх. Я шпурнуў лямпачкі выключна праз непрыязнь да свайго бацькі. Гатовы аплаціць нанесеную шкоду».

Пракурор пытае, ці ён даваў такія сведчанні. Вячаслаў адказвае, што і гэтыя паказанні даваў пад ціскам.

15:30

Пракурор зачытаў урывак допыту Касінерава ад 11 жніўня 2015-га года пра тое, што той знаёмы з Жаромскім толькі з працы і ні разу не быў у яго дома. У судзе Касінераў казаў, што яны разам рыхтавалі лямпачкі з сіняй фарбай.

Вячаслаў Касінераў адказаў, што 11 жніўня не мог даваць паказанні, бо гэта дзень іх затрымання. Першы допыт быў 13-га жніўня.

15:25

Адносна 7, 8, 9 тамоў суд падтрымаў хадайніцтва пракурора зачытваць толькі тыя пратаколы допытаў падсудных, якія разыходзяцца з паказаннямі ў судзе.

15:21

Скончылі чытаць 6 том справы. У ім матэрыялы ператрусу і аглядаў канфіскаваных рэчаў Вячаслава Касінерава: кампʼютар, тэлефон, кнігі, прадметы вопраткі.

14:51

Пракурор чытае пратаколы ператрусаў у падсудных, агляды канфіскаваных рэчаў.

14:35

З’явілася адвакатка Максіма Пякарскага. У перапынку зайшоў Анатоль Лябедзька. Працэс аднавіўся. Ідзе даследванне пісьмовых матэрыялаў справы. Пракурор чытае 5 том. Агулам у справе 9 тамоў.

14:31

Судовае паседжанне пачалося і адразу спынілася: адсутнічае адвакатка Максіма Пякарскага. Суддзя аб’явіла перапынак, каб высветліць прычыны адсутнасці.

Падсудны Вячаслаў Касінераў апрануты ў вышыванку і камуфляжныя штаны. У зале прысутнічае былы палітычны вязень Мікалай Статкевіч.

Таксама тут скандальны рэжысёр Руслан Зголіч. Ён паводзіць сябе вельмі развязна: прыстае з пытаннямі да Мікалая Статкевіча, пракурора, суддзі. У зале гэта выклікае смех.


Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – «хуліганства, здзейсненае групай асобаў» за нанясенне беларускамоўных графіці і забруджванні білборду. Ім пагражае абмежаванне свабоды да трох гадоў ці пазбаўленне волі да 6 гадоў. Вячаславу Касінераву інкрымінуюць арт. 341 – «апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», пакаранне за які прадугледжвае грамадскія працы, штраф ці арышт.

У першы дзень суда 25-га студзеня міліцыянты збілі ды аштрафавалі двух актывістаў Паўла Сяргея і Максіма Шыціка за тое, што яны ўзнялі расцяжку ў знак салідарнасці з абвінавачанымі. Міліцыянты збілі таксама і пакаралі штрафам журналіста парталу Tut.by Паўла Дабравольскага, які асвятляў працэс.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў