Аўтар стратэгіі армянскай рэвалюцыі: «Народ ператварыўся ў войска»




«Галоўная праблема цяпер – гэта ўрад», – кажа Манвэл Саргсьян, адзін з аўтараў канцэпцыі рэвалюцыі ў Арменіі і дырэктар па даследаваннях армянскага Цэнтру нацыянальных і міжнародных даследаванняў у інтэрв’ю Сяргею Пелясе.

Паводле палітолага стратэгія рэвалюцыі спрацавала амаль на 100%, але нешта важнае можна было зрабіць больш правільна. Чаму зʼявіўся культ Нікола Пашыняна, і які рэцэпт прыгатавання змены ўлады па-армянску? А таксама чым Крым адрозніваецца ад Нагорнага Карабаху?

Як можна назваць армянскую рэвалюцыю? Яе па-рознаму называюць: аксамітная, белая, мірная. Ці ёсць нейкае слова, якім можна яе апісаць?

У кожнага сваё. Па-першае, шмат хто кажа рэвалюцыя ці гэта простая змена ўлады, – нават такая размова ідзе. Я думаю, хай кожны застаецца пры сваім меркаванні.

Я называю гэта «рэвалюцыяй гонару», бо ключавой праблемай, на падставе якой гэты рух пабудаваўся, была хлусня прэзідэнта, які цынічна падмануў народ, што ён праводзіць канстытуцыйныя змены, і абяцаў, што ён ніколі не пойдзе на трэці тэрмін.

Я бы вызначыў гэтую сітуацыю, што яе грамадства ўспрыняла, як шок. Гэта сядзела ў кожным. Таму, думаю, калі рэвалюцыйны працэс прайшоў, ён мабілізаваў усіх, аж да немаўлятаў. Таму, натуральна, рэвалюцыя гонару.

З боку падаецца, што гэтая рэвалюцыя прайшла даволі лёгка і хутка. Ці на самой справе гэта так, ці за гэтым стаяў доўгі падрыхтоўчы працэс?

Вядома, стаяў. Справа ў тым, што ўжо пачынаючы з 2012 году, у Арменіі прысутнічае ўсведамленне таго, што дзейсныя партыі не адлюстроўваюць волю народа і толькі дэкларуюць тое, што задачай грамадства зʼяўляецца змена ўлады. Ужо ад 1996 году ў Арменіі кожная так званая «апазіцыйная» групоўка ў перыяды выбараў дэкларавала адну рэч, што ў нашай краіны толькі адна задача – змена ўлады. Рэжым давёў краіну да краху, у нас часу няма, і мы павінны мабілізавацца і зрабіць, але ніхто, натуральна, нічога не рабіў. Былі зачыненыя цыклы, выбары, фальсіфікацыя, Апеляцыі ў адпаведныя органы, ажно да Канстытуцыйнага суда, і мірна ці не мірна – усё разыходзіліся па дамах. Да 2012 году стала заўважна, што ў грамадстве, асабліва сярод моладзі, ужо пачалося ўсведамленне таго, што гэтыя закрытыя цыклы ніколі не завершацца, асабліва пасля таго, калі ўжо надзвычай жорстка ў 2008 годзе адкрыта расстралялі пратэстоўцаў. Людзі пачалі задумвацца над тым, як змагацца. Тады пачаліся спачатку вузкія, потым пашыраныя дыскусіі пра тое, як гэта можна рабіць. У Арменіі адбылася першая вельмі цікавая акцыя вясною 2012 году па вызваленні аднаго са сталічных паркаў, парку Маштоц, ад алігархаў. Алігархі проста яго захапілі, нейкія будкі там паставілі. Ім выставілі патрабаванне, быў звычайны пратэст. Моладзь патрабавала ўсталяваць законнасць. А тыя акружылі ўсіх паліцэйскімі – і на два ці тры месяцы павісла такая сітуацыя. Як яе вырашыць? Немагчыма было нічога зрабіць. Вось тады ўпершыню зʼявіліся людзі, якіх я добра ведаў.Мы з імі вывучалі метады барацьбы на сусветным досведзе, у тым ліку, на нашым досведзе 1988 году. У тым годзе ў нас быў магутны рух за вызваленне Карабаху, за далучэнне, у нас назапасіўся вялікі досвед мірнай барацьбы. Навукоўцы вывучалі гэта, і было прапанавана моладзі прыменіць стратэгію і тактыку мірнага непадпарадкавання ў барацьбе за гэты парк.

У чым ягоны рэцэпт?

Адказ на гэтае пытанне а таксама пра тое, як будаваліся стасункі з Расеяй, і як яны цяпер мяняюцца і пра шмат іншае глядзіце ў поўнай 35-хвіліннай відэаверсіі інтэрв’ю (відэа вышэй).

 

Стужка навінаў