Аўтар пенсійнай рэформы ў Францыі сышоў у адстаўку


Французскі вярхоўны камісар па пенсіях Жан-Поль Дэлевуа 16 снежня падаў у адстаўку. Міністр вымушаны звольніцца праз канфлікту інтарэсаў, паведамляе «Le Monde».

Вярхоўны камісар па пенсіях Жан-Поль Дэлевуа не паведаміў, што акрамя міністэрства займае яшчэ адну пасаду ва ўрадзе Францыі. Паводле агенцтва «Reuters», вярхоўны камісар акрамя іншага займае пасаду ў сферы страхавання. У выніку ён зацікаўлены ў тым, каб правесці пенсійную рэформу, бо дзякуючы гэтаму атрымае дадатковую выгаду

Агенцтва называе Делэвуа галоўнай асобай французскай пенсійнай рэформы. Урад плануе ў тым ліку павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію з 62 гадоў да 64-х. У адказ на гэта ў Францыі з пачатку снежня ладзяцца масавыя акцыі пратэсту і страйкі.

5 снежня нацыянальная забастоўка набыла ў Францыі нябачаны за доўгія гады маштаб. Былі цалкам або часткова закрыліся асноўныя парыжскія музеі і помнікі, у тым ліку Эйфэлева вежа, Вэрсальскі палац ды Луўр. Не працавалі больш за палова чыгуначнікаў.

Праз забастоўкі спыненая праца сямі з васьмі французскіх нафтаперапрацоўчых заводах. На атамных і цеплавых электрастанцыях страйкуе больш за 85 % персаналу.

Месцамі адбыліся сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй.

Hавiны
Больш за 1 мільён страйкоўцаў: Францыя паўстала супраць пенсійнай рэформы
2019.12.05 19:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў