Аўтамабільнае паліва ізноў падаражэе


У нядзелю, 23 лютага, кошт аўтамабільнага паліва на запраўках вырасце на 1 капейку, падае прэсавая служба «Белнафтахіму».

Кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе Br 1,72, АІ-95-К5-Еўра – Br 1,82, АІ-98-К5-Еўра – Br 2,04. Дызельнае паліва будзе каштаваць Br 1,82.

У канцэрне тлумачаць падаражэнне паліва зніжэннем курсу беларускага рубля.

Гэтае падаражэнне паліва стане восьмым з пачатку года. Апошні раз бензін і дызель падаражэлі на 1 капейку 16 лютага.

Летась цэны на паліва мяняліся 28 разоў, пазалетась – 27.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў