Аўтамабілістаў, якія паўторна парушаюць ПДР, змогуць арыштоўваць на 15 содняў


Цяпер ДАІ не будзе штрафаваць кіроўцаў за дробныя ДТЗ і забытыя дакументы, а тэрмін выплаты штрафу «на месцы» павялічаны з пяці дзён да аднаго месяца. Што праўда, паўторных бяспраўнікаў будуць арыштоўваць. Змены ў КаАП уступілі з 31 студзеня і датычаць адказнасці за парушэнне некаторых пунктаў ПДР.

Змены ў артыкулах датычаць кіроўцаў і ўчыненых імі нязначных правапарушэннях.

  • Калі ў ДТЗ ніхто не пацярпеў, і ёсць толькі механічныя пашкоджанні аўта, кіроўцаў прыцягнуць да адказнасці за парушэнне канкрэтнага пункту ПДР. Калі ўдзельнікі разбіраюцца на месцы, і складаюць «еўрапратакол», іх не прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.
  • Кіроўцаў не будуць штрафаваць за адсутнасць пры сабе неабходных дакументаў. Раней штраф за адсутнасць дакументаў складаў ад 0,1 да 2 базавых велічынь. Паводле новых нормаў, аўтамабіліста могуць быць прыцягнуць да адказнасці за «Іншыя парушэнні», што прадугледжвае папярэджанне альбо штраф у памеры да 0,5 базавай велічыні. За паўторнае (на працягу аднаго года) кіраванне аўтам без права кіравання прадугледжаны адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 содняў. Такія справы будзе разглядаць суд.

У ДАІ раяць аўтамабілістам не злоўжываць гэтым. Праверка дакументаў праз базу дадзеных займае шмат часу. Праблемай у гэтым выпадку таксама можа стаць адсутнасць у сістэме інфармацыі аб дакументах, выдадзеных шмат гадоў таму, што пацягне за сабой дадатковую праверку.

  • Скасаванне працэдуры канфіскацыі талона да пасведчання кіроўцы пры накладанні штрафу – цяпер не трэба будзе ехаць у ДАІ па месцы жыхарства, каб яго вярнуць. Таксама павялічаны тэрмін выплаты штрафу, які інспектар ДАІ накладае на месцы, з пяці дзён да месяца. Аплаціць яго можна з дапамогай сістэмы «Разлік»альбо на месцы карткай праз мабільны тэрмінал. Калі кіроўца не выплаціў грошы ў тэрмін, адміністрацыйнае спагнанне аўтаматычна будзе павялічанае на 2 базавыя велічыні.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў