Аўтамабіль з'ехаў у вадаём у Маладзечанскім раёне. Фота


Маладая жанчына не справілася з кіраваннем і зʼехала ў вадаём. З машыны выбралася праз вакно.

Здарэнне адбылося ўдзень 30 лістапада ў вёсцы Ізабеліна, Маладзечанскага раёну, як паведамляе сайт rh.by. Знаёмы кіроўцы распавёў, што жанчына прыязджала да іх на прадпрыемства, а праз 15 хвілінаў патэлефанавала і паведаміла, што яна знаходзіцца ў вадзе.

Фота: Наталля Тур

Кіроўцу на павароце каля вадаёму нехта падрэзаў, яна не справілася з кіраваннем і заехала ў вадаём. З машыны выбралася сама праз вакно. Ратаўнікі на месца здарэння не паехалі, машыну з вадаёму павінны былі выцягнуць супрацоўнікі ДАІ.

Фота: Наталля Тур
Фота: Наталля Тур
Фота: Наталля Тур

Знаёмы жанчыны кажа, што пасля затаплення машына яшчэ можа ездзіць.

«Канешне, давядзецца шмат чаго перабраць і прасушыць. Але, думаю, ездзіць яшчэ будзе».

ВЧ, belsat.eu паводле rh.by

Стужка навінаў