Аўстрыя абмяркоўвае планы пабудаваць сцяну на мяжы з Італіяй


400-метровая пабудова можа паўстаць каля перавалу Брэнер у Альпах, які аддзяляе аўстрыйскі рэгіён Ціроль ад італьянскай правінцыі Паўднёвы Ціроль. Пра гэта заявіў начальнік паліцыі правінцыі Тыроль Хельмут Томак.

Паводле Томака, пабудова сцяны залежыць ад гатовасці Італіі супрацоўнічаць з Аўстрыяй. Сцяна павінна дапамагчы стрымаць прыток мігрантаў. Аўстрыя пачала рыхтавацца да памежнага кантролю – абмяркоўваецца магчымасць праверак прыватных аўтамабіляў, грузавікоў і цягнікоў, якія едуць праз мяжу.

Італьянскі палітык Матэа Ренцо заявіў, што перакрыцце Брэнер парушае правілы ЕЗ і пагражае будучаму абʼяднанай Еўропы. Для Італіі памежны кантроль створыць шмат праблемаў, бо гэта адна з самых загружаных дарог у Альпах. Праз яе Італія звязаная са сваім асноўным гандлёвым партнёрам Нямеччынай.

ДР belsat.eu паводле bbcrussian.com

Стужка навінаў