Атрад «Пагоня» прыпыняе вайсковую дзейнасць


З гэтага моманту беларускія добраахвотнікі з атраду «Пагоня», якія ваявалі за Украіну, складаюць зброю.

Цяпер яны будуць займацца валанцёрскай дзейнасцю. Такое рашэнне тлумачыцца спыненнем поўнамаштабных вайсковых дзеянняў на ўсходзе Украіны і малаверагоднасцю іх узнаўлення.

«Ужо зразумела, што канфлікт на Данбасе замарожваецца. Масква не можа ні наступаць, ні адступаць. Новая хваля маштабнай эскалацыі малаверагодная: у Расеі няма рэсурсаў, улічваючы, што войска Украіны за два гады стала нашмат больш прафесійным і здольным нанесці ворагу вялікія страты. Пры гэтым, беларусы, які хацелі атрымаць баявы досвед для далейшай абароны Беларусі, яго за гэты час змаглі атрымаць», – гаворыцца ў заяве атраду.

Таксама дадаецца, што падтрымка ва ўмовах павышэння прафесійнасці ўкраінскага войска падтрымка добраахвотнікаў не зʼяўляецца настолькі важнай, як у пачатку канфлікту.

Zrzut ekranu 2016-09-16 o 13.59.13

Сімвал грамадскага сектару Атраду «Пагоня»

Чытайце таксама >>> Беларус распавёў пра службу ва ўкраінскім войску

«Аднак патрэбная дапамога тым беларускім добраахвотнікам, якія ў цяжкую для ўкраінскага народу хвіліну прыехалі на дапамогу, і зараз, у сувязі з рознымі абставінамі, самыя патрабуюць дапамогі. Якраз ім мы і пастараемся дапамагчы», – мяркуюць у Атрадзе «Пагоня».

Атрад цяпер будзе працаваць у тым ліку і на тое, каб «псіхалагічна зблізіць» народы Беларусі ды Украіны.

«У выпадку ж калі нашая дапамога зноў спатрэбіцца Украіне, мы гатовыя ўзяць зброю ў рукі і дапамагчы братэрскаму народу», – канстатуецца ў заяве.

Мяркуецца, што Грамадскі сектар Атраду «Пагоня» абʼяднае як былых байцоў Атраду «Пагоня», так і беларусаў, якія не мелі раней дачынення да гэтага атраду.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў