«Атамныя міліцыянты» заступяць на ахову БелАЭС


Беларускую АЭС пад Астраўцом будзе ахоўваць асобнае самастойнае воінскае падраздзяленне. У чацвер з помпаю зладзілі адкрыццё вайсковага гарадка для «атамных міліцыянтаў».

Вайсковая частка 7473 уваходзіць у склад унутраных войскаў і падпарадкоўваецца МУС. «Запускаць» вайсковы гарадок прыехалі міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч і камандзір унутраных войскаў Юрый Караеў.

Дзяржаўнае агенцтва «Белта» перадае, што жаўнеры будуць жыць у памяшканнях, якія «цяжка назваць казармамі».

Тым часам афіцэрскі склад і прапаршчыкі забяспечаныя арэндным жытлом.

МЛ, belsat.eu

Фота Максіма Гучэка, belta.by

Стужка навінаў